Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Беларусі зьнізілі колькасьць квот на наданьне статусу ўцекачоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі вызначыла на 2026 год квоты для рэгіёнаў па рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданьні статусу ўцекача, дадатковай абароны або прытулку ў Беларусі.

Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастановы ведамства, у 2026 год па статус уцекача могуць зьвярнуцца 2 300 асобаў.

Найбольшыя квоты атрымалі Гомельская (420 асобаў) і Менская (400) вобласьці. Для Берасьцейскай вобласьці квоты вызначылі на ўзроўні 360 чалавек, для Віцебскай — 380, для Горадзенскай — 360 і для Магілёўскай — 380.

У 2025 годзе было 2 400 квот для ўсіх вобласьцяў Беларусі. Найбольшыя — па 450 — атрымалі тады Берасьцейская, Гомельская і Менская.

У Беларусі не публікуюць афіцыйныя зьвесткі аб колькасьці замежнікаў, якія атрымалі статус уцекача або дадатковую абарону. Некаторыя крыніцы паведамляюць, што за чатыры гады з 2021 году статус уцекача атрымалі прыблізна 870 замежнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG